Поиск по сайту

Вы можете оценить работу нашего учреждения на качество-услуг.бел
Сямейная пара Лугіных – паважаныя суседзі і любімыя медыкі
28.06.2016 17:09

Автор: А.Бобр, «Дняпровец»

Нядаўна нядзелю ў краіне адзначалі Дзень медыцынскіх работнікаў. З гэтай нагоды на старонках любімай раённай газеты хачу расказаць пра цудоўных людзей, сумленных працаўнікоў, адданых любімай справе, прыгожую сямейную пару ды проста добрых людзей, паважаных суседзяў Тамару Пятроўну і Віктара Адамавіча Лугіных. Гэтая сямейная пара – медыкі. Больш як 25 гадоў таму маладая пара прыехала пасля заканчэння медыцынскай установы ў горад Васілевічы (самі героі майго расповяду з Украіны) ды прыжыліся ў нас і сталі сапраўднымі васілеўчанамі. 

 

 

 

А зараз крышачку пра Віктара Адамавіча. Пра такіх як ён кажуць, чалавек на сваім месцы. Увесь час ён працуе зубным тэхнікам у Васілевіцкай паліклініцы. Напэўна не знойдзеш у нашым горадзе чалавека, які б не звяртаўся да яго за дапамогай. Гэта толькі дзякуючы яму многія з нас выглядаюць маладзейшымі, дораць людзям прыгожыя ўсмешкі. Канешне, абсталяванне, на якім працуе Віктар Адамавіч, пакідае жадаць лепшага, больш сучасным, але гэта ад яго не залежыць. Як кажуць, гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Але мы ўпэўнены: прыйдзе час і палепшыцца матэрыяльная база зубнога кабінета. Прыйшоў жа да нас сучасны пульмаскан, няма чэргаў, у любы момант можна зрабіць флюараграфію. Дзякуй за гэта!

А зараз пра свайго доктара. Гэта чалавек – інтэлігентны, прыгожы і знешне, і ўнутрана, вялікі інтэлектуал, валодае пачуццём гумару. З яго кабінета выходзіш з добрым настроем. Вось адзін яго жарт – маўляў, на свеце ёсць адно месца, дзе жанчына маўчыць болей 15 хвілін. «Гэта месца – мой кабінет». Ну, як тут не ўсміхнешся!

Віктар Адамавіч сапраўдны мачо, у цудоўнай фізічнай форме і гэта невыпадкова. Кожны свой дзень у любую пару года, у любое надвор’е ён пачынае з ранішняй прабежкі. Не трэба і гадзінніка: Адамавіч выйшаў на прабежку – сем гадзін раніцы. Вельмі прыемна назіраць, калі зімой сужэнцы выходзяць на лыжную прагулку. Тамара Пятроўна ва ўсіх справах і пачынаннях падтрымлівае свайго мужа, у сям’і заўсёды пануе лад і згода.

Тамара Пятроўна працуе медыцынскай сястрой у фізіятэрапеўтычным кабінеце. Прыемна прыходзіць на працэдуры, калі цябе ласкавай, прыемнай усмешкай сустракаюць. Яна заўсёды выслухае пацыента, дасць добрую параду, ці проста падтрымае добрам словам. Таму да яе і цягнуцца калегі і пацыенты.

Ёсць такая прымаўка, што сапраўдны мужчына павінен вырасціць сына, пабудаваць дом і пасадзіць дрэва. Яго сын Раман мае сваю сям’ю, жыве і працуе ў Рэчыцы.

Гледзячы на гэту чароўную пару цяжка паверыць, што яны ўжо бабуля і дзядуля. Радуе іх сваімі поспехамі ўнучка Алінка.

Выраслі і дзве прыгажуні-дачкі Юля і Аксана. Юля жыве і працуе ў Гомелі, а малодшая Аксана – студэнтка аднаго з універсітэтаў Мінска.

А зараз пра дрэвы. Пасадзіў Віктар Адамавіч цэлую алею дрэў – недзе каля двух дзесяткаў. Гэта пладовыя дрэвы: вішні, слівы, алыча. Галоўнае тое, што гэта алея пасаджана на няўдобіцах, пустуючых землях. Гэта гаворыць пра тое, што мой герой любіць парадак ва ўсім, прыгажосць.

А вось дайшлі і да дома. Не прыйшлося яму будаваць дом, ён дабудаваў і перабудоўваў хату. А які ў яго двор! Руплівымі рукамі Тамары Пятроўны пасаджаны цудоўныя кветкі, што радуюць вока з вясны да восені. Залатыя рукі Віктара Лугіна зрабілі прыгожыя кветнікі, альтанкі, фантан і многае іншае. Ён, як коласаўскі дзядзька Антось, што «не замысліць, тое ўсё зробіць, і не проста зробіць», а так, каб радавала вока. З павагай і цеплынёй адносяцца сужэнцы да суседзяў, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Мы ганарымся сваімі суседзямі.

Гэтая цудоўная сям’я, бясспрэчна, з’яўляецца прыкладам для іншых сем’яў. Віншуем са святам мужа і жонку Лугіных і ўсіх медработнікаў горада Васілевічы. Жадаем вам, паважаныя, моцнага здароўя, дабрабыту, каб і надалей вы клапаціліся пра здароўе сваіх землякоў.

 

Речицкая ЦРБ  Сайт Министерства здравоохранения РБ Сайт Речицкого райисполкома
Сайт Федерации профсоюзов Беларуси  Сайт Гомельской обл. организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения  Сайт БГМУ Сайт УО Мозырский государственный медицинский колледж Сайт УО Гомельский государственный медицинский колледж
  Сайт Здоровые люди Telegram-канал STOP наркотик! (Беларусь) 
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Правовой форум Беларуси  
Просмотры материалов : 20300656