Поиск по сайту

Опрос

Владеете ли Вы информацией о платных услугах, предоставляемых Речицкой ЦРБ? Если Да - откуда узнали?
 
Рэйд па вадаёмах

З мэтай прадухілення няшчасных выпадкаў, звязаных з знаходжаннем на тонкім лёдзе, работнікі МНС разам з прадстаўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў і раённай арганізацыі “Таварыства выратавання на водах” правялі сумесны рэйд. Праходзіў ён на часткі Дняпра ў межах горада, якая ўжо паспела пакрыцца лёдам, на ўчастках ракі каля вёсак Мілаград і Азершчына.

Нягледзячы на тое, што марознае надвор'е трымаецца зусім нядоўга, таўшчыня лёду ў затоцы Дняпра ўжо паспела дасягнуць адзнакі ў 10 см. Лёд празрысты, снежны полаг на ім практычна адсутнічае, а гэта значыць, што для пары дзесяткаў рыбакоў, якія выйшлі на падлёдную лоўлю рыбы, прыродай створаны параўнальна бяспечныя ўмовы. Але аб бяспекі ўсё роўна забываць не варта, хоць бы таму, што цалкам рака яшчэ не змерзла, плынь падмывае лёд, робячы яго менш трывалым.

У выпадку траплення чалавека ў халодную ваду лепшым сродкам, здольным утрымаць яго на паверхні, з'яўляецца ратавальная камізэлька. Усе рыбакі пра гэта ведаюць, але ні на ком такой камізэлькі не было.

Чаму? – пыталіся члены рэйдавай брыгады ў аматараў падлёднай лоўлі. 

У адказ чулі: лёд тоўсты, не правалімся, альбо на нас і так рэчаў шмат надзета, у камізэльцы будзе цяжка і г.д.

Яшчэ адно парушэнне, выяўленае падчас рэйду – вялікая колькасць рыбакоў на невялікім участку лёду. У гэтым выпадку яго таўшчыня павінна быць не менш за 25 см, чаго на рацэ яшчэ няма. Што ж, прыйшлося рыбакоў рассаджваць далей адзін ад аднаго.

Больш парушэнняў выяўлена не было. Рыбакі ведаюць, як паводзіць сябе на лёдзе, што рабіць, калі праваліўся ў палонку, як правільна ратаваць таварыша, які праваліўся пад лёд.

 
 

Сайт Президента РБ   Сайт Министерства здравоохранения РБ  Сайт Управления здравоохранения Гомельского облисполкома  Сайт Речицкого райисполкома  
Сайт Федерации профсоюзов РБ Сайт Здоровые люди Сайт Гомельской обл. организации Белорусского профсоюза работников здравоохранения
Сайт БелМАПО     Сайт БГМУ     Сайт УО Мозырский государственный медицинский колледж      Сайт УО Гомельский государственный медицинский колледж   
счетчик посещений